Усе працэсы па справе "19 снежня" павінны быць адкрытымі

У заяве, падпісанай прадстаўніком Місіі ў Беларусі Кастусём Баранавым і кіраўніком Місіі Андрэем Юравым, гаворыцца таксама пра намер правесці грамадскі маніторынг судовых працэсаў над удзельнікамі снежаньскіх падзей. Для гэтага ў залы судовых пасяджэнняў падчас правядзення слуханняў павінен быць забяспечаны свабодны доступ назіральнікаў маніторынгавых груп Місіі а таксама прадстаўнікоў прэсы, праваабарончых арганізацый і грамадскасці.

Місія таксама патрабуе публічна агалошваць рашэнні па паказаных справах у адносинах да ўсіх абвінавачваных, уключаючы публікацыю гэтых рашэнняў у СМІ, і гарантаваць выкананне ўсіх працэсуальных норм падчас судовых слуханняў па паказаных справах у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязкамі Беларусі.