Усебеларускі народны сход, мабыць, пройдзе пад канец траўня — на пачатку чэрвеня
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пяты Усебеларускі народны сход плануецца правесці напрыканцы траўня — на пачатку чэрвеня. Пра гэта міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі распавёў 2 сакавіка на сустрэчы з кіраўнікамі кампаніі "Гавары праўду" Таццянай Караткевіч і Андрэем Дзмітрыевым, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Раней Усебеларускі народны сход звычайна праводзілася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Толькі 2015 год стаў выключэннем з гэтага правіла.
Чаму сёлета так і не прайшоў Усебеларускі народны сход
Аднак на 2016 год таксама прызначаныя выбары — праўда, не прэзідэнцкія, а парламенцкія. Яны павінны адбыцца не пазней за 11 верасня. Такім чынам, Усебеларускі народны сход пройдзе напярэдадні гэтых выбараў.