Ужо ўвесну беларускія вайскоўцы могуць апынуцца ў "гарачых кропках"
У кастрычніку будзе
разгледжана пытанне аб стварэнні міратворчых сіл Арганізацыі дамовы аб
калектыўнай бяспецы. Постсавецкі аналаг NATO
дагэтуль не меў сваіх “блакітных касак”. Кантынгент, які плануецца стварыць,
будзе дзейнічаць як у зоне адказнасці арганізацыі, так і за яе межамі пад
эгідай ААН. Пра гэта ўчора заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Беларусь, якая
з’яўляецца даволі актыўным удзельнікам гэтай арганізацыі, выказала гатоўнасць
падтрымаць такую ініцыятыву. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё заявіў кіраўнік
Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета рэспублікі Мікалай
Чаргінец.
“Гэта не будуць баявыя кропкі, а кропкі нестабільнасці, але, канешне, гэта зона рызыкі. Калі ААН прыме рашэнне, Беларусь гатовая ўдзельнічаць там, дзе гэта неабходна”
Па словах Чаргінца, у Беларусі няма такога заканадаўства, якое б забараняла ўдзел нашым вайскоўцам у міратворчых акцыях. Гэтую інфармацыю пацвярджае і юрыст Алег Воўчак.
“Ёсць Канстытуцыя, дзе адзначаецца, што свяшчэнны абавязак грамадзяніна абараняць Беларусь, а не нечыя інтарэсы ў замежных краінах. Ёсць таксама Закон “Аб усеагульным воінскім абавязку”. Калі і могуць нашыя салдаты недзе прысутнічаць, то толькі ў кантынгенце міратворчых сіл”
Юрыст Міхаіл Пастухоў заўважае, што Канстытуцыя вызначае статус нашай краіны як нейтральны і забараняе ўдзел у ваенных канфліктах на якім-небудзь з бакоў. Што датычыцца міратворчых сіл, то такая дзейнасць сапраўды нерэгламентаваная.
“У нас на практыцы не дазваляецца рабіць тое, што не забаронена законам. У нас усё рэгламентуецца заканадаўствам: ці законам, ці актамі прэзідэнта. Таму патрэбна прыняць такі заканадаўчы акт”
Такі закон, па словах Пастухова, можа быць прыняты на працягу ад 10 дзён да паўгода. Усё залежыць ад жадання прэзідэнта.
Ужо 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, а таксама прэзідэнты Расіі, Таджыкістана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана на сумеснай сустрэчы разгледзяць дакумент, які прадугледжвае стварэнне міратворчых сіл. Калі дакумент будзе прыняты, нашы салдаты ужо наступнай вясной могуць апынуцца ў зоне ваенных канфліктаў — Лівіі, Косаве, Судане, Кот-Д’Івуары і іншых нестабільных рэгіёнах.