Ва Ушацкім раёне пенсіянеры зарэзалі адзін аднаго (фота)
Следчы камітэт праводзіць расследаванне абставінаў смерці сямейнай пары.
Ва Ушацкім раёне расследуюць абставіны смерці сямейнай пары. 2 красавіка ў прыватным доме знайшлі трупы 75-гадовага мужчыны і 77-гадовай жанчыны са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. На месца здарэння выязджаў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, які каардынаваў працу следчых.
Разглядаюцца некалькі версій, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Асноўная сярод іх — высвятленне адносінаў паміж мужам і жонкай, якое скончылася трагедыяй. На здымках можна пабачыць нажы, якімі, як можна меркаваць, і былі забітыя пенсіянеры.
Фота: sk.gov.by