Валер Карбалевіч: У Беларусі ідзе халодная грамадзянская вайна

У Беларусі ідзе халодная грамадзянская вайна, заявіў БелаПАН палітолаг Валер Карбалевіч, які 5 сакавіка ўдзельнічае ў канферэнцыі дэмакратычных сіл, што праходзіць у Магілёве.

"Раскол у грамадстве, які быў да выбараў, яшчэ больш паглыбіўся. І краіна жыве ў стане халоднай грамадзянскай вайны", — сказаў Карбалевіч, ацэньваючы сённяшні стан беларускага грамадства.

Ён таксама адзначыў празмерна аптымістычныя, на яго погляд, выступленні актывістаў апазіцыі Магілёўскай вобласці. "Мне падалося, што выступленні актывістаў апазіцыі выглядаюць занадта аптымістычна на фоне масавых рэпрэсій, на фоне страху ў грамадстве, на фоне таго, што фактычна разбураюцца апазіцыйныя структуры", — заявіў палітолаг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі