Вайсковец Франак Вячорка зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Мазыры
Кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага савета па 25-й Мазырскай станцыйнай выбарчай акрузе зарэгістраваны адзін з лідэраў маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ, вайсковец тэрміновай службы Франак Вячорка. Яго супернікам з'яўляецца дырэктар спартыўна-аздараўляльнага гарналыжнага комплексу "Мазыр".
Як паведамляе БелаПАН, у сувязі з рэгістрацыяй Франак Вячорка мусіць атрымаць адпачынак. На сённяшні дзень ён праходзіць комплекснае медыцынскае абследаванне ў Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, у сувязі з рэгістрацыяй Франак Вячорка мусіць атрымаць адпачынак. На сённяшні дзень ён праходзіць комплекснае медыцынскае абследаванне ў Мінску.