Венгрыя лабіруе зняццё часткі санкцый з Мінска — амбасадар Беларусі

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і Аляксандр Лукашэнка /  БЕЛТА
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і Аляксандр Лукашэнка /  БЕЛТА

Венгрыя змудраецца супрацоўнічаць з Беларуссю нягледзячы на санкцыі Еўрасаюза. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў амбасадара Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч.

Дыпламат таксама паведаміў, што афіцыйны Будапешт лабіруе зняццё санкцый з беларускай дрэваапрацоўкі.

"Для нас самае адчувальнае — гэта страты ў нашым экспартным партфелі. Яны датычаць санкцыйнай прадукцыі: гэта мінеральныя ўгнаенні, якія сюды пастаўляліся, дрэваапрацоўка. Дарэчы, па дрэваапрацоўцы нашы венгерскія партнёры з'яўляюцца своеасаблівымі лабістамі для таго, каб хаця б прабіць квоты па пелетах, якія вельмі запатрабаваныя на еўрапейскім рынку", — заявіў Улаховіч.

Таксама ён паведаміў, што пасля нядаўняга візіту кіраўніка беларускага МЗС у Венгрыю ўзнікла новая тэма ўзаемадзеяння — у энергетычнай атамнай сферы. Па словах Улаховіча, бакі дамовіліся стварыць экспертную групу.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведаў Венгрыю на мінулым тыдні. А ў лютым кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта прылятаў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі