Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Лінцы
Беларуска Вера Лапко (№ 62 WTA) выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў аўстрыйскім Лінцы. У першым раундзе яна была мацнейшай за швейцарку Белінду Бенчыч (41) — 1:6, 6:1, 6:0.
У наступным раундзе яна пазмагаецца з расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай (35), якая ў 1/16 фіналу абыграла прадстаўніцу Славакіі Вікторыю Кужмаву (57) — 7:5, 7:5.
Прызавы фонд турніру ў Лінцы складае 250 тысяч долараў.