Ветерынар браў хабар падчас адбыцця пакарання паводле іншага прысуду

Хабар, ілюстрацыйнае фота

Хабар, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба пракуратуры

У Бераставіцкім раёне за атрыманне хабару асудзілі 39-гадовага галоўнага ветэрынарнага лекара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба пракуратуры Гродзенскай вобласці.

У 2023 годзе мужчыну за прыпіскі падзяжу буйной рагатай жывёлы асудзілі да папраўчых работ. Як выявіла следства, падчас адбыцця пакараняя ў 2023-2024 гадах ветэрынар узяў больш за 10 тысяч рублёў хабару ад прадстаўніка камерцыйнага прадпрыемства "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю". У тым ліку гаворка ішла пра закупку ў прыватнай кампаніі кармавых дабавак для цялятаў.

Па сукупнасці злачынстваў і прысудаў мужчыну прызначылі 5 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго аштрафавалі на 13,2 тысячы рублёў (330 базавых велічыняў). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі