Затрыманага за хабар намесніка начальніча БЧ звольнілі "паводле артыкула"
Пётр Дулуб
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка звольніў намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба "ў сувязі з парушэннем пісьмовага абавязальніцтва, прадугледжанага антыкарупцыйным заканадаўствам". Адпаведная пастанова ўрада, датаваная 14 чэрвеня 2024 года, з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле версіі ўрада, Дулуб парушыў пункт 51 часткі першай артыкула 47 Працоўнага кодэкса.
Як распавядала Еўрарадыё, чуткі пра затрыманне Дулуба з'явіліся на пачатку чэрвеня: казалі, быццам высокапастаўленага чыноўніка затрымалі за хабар яшчэ 18 траўня.
14 чэрвеня Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам урада пацвердзіў арышт Дулуба. Атрымліваецца, што Галоўчанка звольніў намесніка начальніка БЧ у той жа дзень.
Напярэдадні нарады, 13 чэрвеня, МУС пацвердзіла затрыманне Дулуба і паведаміла, што ў схованках яго кватэры і загараднага дома знайшлі 3 мільёны долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.