"Вікіпедыя" выдала Ганну Хітрык замуж за таксіста

Ганна Хітрык
Ганна Хітрык

Восенню 2017 года Ганна Хітрык пераехала з Беларусі ў Ізраіль і практычна знікла з беларускіх СМІ. Сумная нагода напісаць пра яе з'явіўся зусім нядаўна: акторка расказала, што змагаецца з ракам грудзей.

“Википедия” выдала Анну Хитрик замуж за таксиста

Ганну гэтыя радкі вельмі здзівілі:

“Ахаха! У маёй аўтабіяграфіі ў Вікіпедыі з'явілася новая для мяне інфармацыя”, — напісала яна ў Facebook.

— А Сярога [муж Ганны Хітрык, акцёр Сяргей Рудзеня. — Еўрарадыё] ведае, што ты замужам за нейкім таксістам? — пытаюць ў Ганны ў каментарах.

— Цяпер давядзецца сказаць. Вось толькі кнігі прадам, — жартуе акторка.

Выпраўляць артыкулы ў "Вікіпедыі" можа любы яе карыстальнік. Праўкі адразу ж адлюстроўваюцца на старонцы, але пазней іх правяраюць (і могуць выдаліць) вопытныя рэдактары. На жаль, аб'ём інфармацыі настолькі вялікі, што ад правак да праверкі могуць прайсці месяцы.

Праўкі пра тое, чым Ганна займаецца ў Ізраілі, 29 верасня ўнёс у "Вікіпедыю" ананімны карыстальнік. Учора яны былі выдаленыя як няправільная інфармацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі