Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард — у СІЗА КДБ
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка і яго сын і кіраўнік ініцятыўнай групы Эдуард змешчаныя ў СІЗА КДБ — славутую "амерыканку". Пра гэта ў Фэйсбуку напісала Аляксандра Зверава — дзяўчына Эдуарда Бабарыкі.
"Толькі што са мной звязаўся дзяжурны з ДФР і паведаміў, што Эдзік знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць па артыкуле "ўхіленне ад выплаты падаткаў", — паведаміла дзяўчына.
Віктара Бабарыку з сынам затрымалі зранку 18 чэрвеня, калі яны везлі здаваць подпісы за вылучэнне на прэзідэнцкія выбары. Пазней старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель паведаміў, што Бабарыка затрыманы як арганізатар супрацьпраўнай дзейнасці. Па яго словах, гаворка ідзе пра вывад за межы Беларусі 430 мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.