Віктар Ганчарэнка: Я спакойна стаўлюся да месца БАТЭ ў рэйтынгах

Трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка лічыць, што не варта звяртаць увагі на рэйтынгі мацнейшых клубаў свету. Як паведамляла Еўрарадыё, чарговы клубны рэйтынг апублікавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі. У ім барысаўскі БАТЭ ўзняўся з 77-га на 66-е месца, якое месяц таму займаў маскоўскі ЦСКА. Але трэнер БАТЭ ставіцца да такіх лічбаў спакойна.

Ганчарэнка: "Абсалютна спакойна да гэтага стаўлюся. Магчыма, гэта цікава заўзятарам і прэсе. Але крытэры ацэнак у рэйтынгу даволі расплыўчатыя. Напэўна, гэта цікава, але звяртаць на гэта ўвагу не бачу ніякага сэнсу".

На думку Ганчарэнкі, клуб сапраўды зрабіў вялікі крок наперад, але давяраць ацэнкам рэйтынгаў усё ж не варта.

Адзначым, што рэйтынг грунтуецца на выніках нацыянальных чэмпіянатаў, кубкавых сустрэчаў і міжнародных клубных турніраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі