Вікторыя Азаранка крыху ўзнялася ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэністстка Вікторыя Азаранка ў новым рэйтынгу WTA займае 36-е месца (1358 ачкоў)  — яна ўзнялася на два радкі дзякуючы таму, што выйграла ў другім коле турніру ў Індыян-Уэлсе ў бельгійкі Кірстэн Фліпкенс — 6:2, 6:4.

Пры гэтым ў трэцім коле Азаранка прайграла расіянцы Марыі Шарапавай, якая займае другі радок у рэйтынгу WTA.

Лідарам сустветнага тэнісу застаецца амерыканка Серэна Уільямс — у яе 9 982 бала і яна апераджае на 1712 ачкоў Марыю Шарапаву. Трэцяе месца належыць румынцы Сімоне Халеп — 7 181 ачко.

Беларуска Вольга Гаварцова на 140-м месцы ў рэйтынгу (396 ачкоў), а яшчэ адна наша тэнісістка, Аляксандра Сасновіч, займае 150-ы радок (378 ачкоў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі