Вікторыя Азаранка перамагла Яніну Вікмаер і выйшла ў трэці круг US Open
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг.
У матчы другога круга 3 верасня Азаранка абыграла бельгійку Яніну Вікмаер — 7:6, 6:4. Гэта была другая сустрэча тэнісістак, у абедзвюх перамагла Азаранка.
Змаганне паміж беларускай і бельгійкай доўжылася 1 гадзіну 44 хвіліны. За гэты час Азаранка адзін раз падала навылёт і рэалізавала пяць брэйк-пойнтаў, зрабіўшы пяць двайных памылак. Вікмаер зрабіла тры брэйкі і адзін раз памылілася пры падачы.
У трэцім раўндзе US Open Азаранка выйдзе альбо супраць італьянкі Карын Кнап, альбо супраць немкі Анжалікі Кербер.
Фота: twitter.com