Вікторыя Азаранка выйшла ў ¼ фінала турніру ў Брысбене

Вікторыя Азаранка выйшла ў ¼ фінала турніру ў Брысбене

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 22-і радок у сусветным рэйтынгу, выйшла ў ¼ фіналу турніру ў аўстралійскім Брысбене. Яна без праблем перамагла бельгійку Ізалін Банаванцюр (№170 WTA) — 6:3, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі стане італьянка Раберта Вінчы (№15), сустрэча з якой адбудзецца 7 студзеня.

Ад пачатку планавалася, што Азаранка ў другім туры згуляе з румынкай Сімонай Халеп, другой ракеткай свету. Аднак тая знялася са спаборніцтваў з-за траўмы левай нагі. Пры гэтым беларуску не прапусцілі ў трэцяе кола аўтаматам, а замянілі Халеп на Банаванцюр, якая не выступала ў першым крузе.

Фота: REUTERS

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі