Ворсін: IIHF пацвердзіла, што чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску
Пра гэта старшыня беларускай Федэрацыі хакея Яўген Ворсін распавёў у інтэрв’ю газеце “Прессбол”.
Нагодай для інтэрв’ю сталі вынікі паўгадавога кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), які прайшоў у Славеніі 16-19 верасня. Пытанне пераносу з Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года сапраўды там агучвалася, кажа Яўген Ворсін:
“Перад пачаткам пасяджэння Савета IIHF чарговае з’яўленне падобнай навіны было проста канстатавана. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазел толькі зноў падкрэсліў, што ўсе пытанні адносна месца правядзення бліжэйшага чэмпіяната свету канчаткова разгледжаныя яшчэ ў 2012 годзе. Астатнія дыскусіі бессэнсоўныя, чэмпіянат свету 2014 пройдзе ў Мінску.
Прэс-сакратару IIFH даручана даваць усе каментары на гэты конт менавіта ў такім ключы”.
Фота: афіцыйны сайт ФХРБ.