Вярхоўны суд ЗША дазволіў Трампу балатавацца на пасаду прэзідэнта

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Mike Segar / Reuters

Вярхоўны суд ЗША забараніў штатам выкрэсліваць імя Дональда Трампа з бюлетэняў на прэзідэнцкіх выбарах.

Рашэнне Вярхоўнага суда абавязковае для выканання па ўсёй краіне.

У снежні 2023-га суд штата Каларада выключыў Трампа з прэзідэнцкай гонкі. Пры гэтым суддзі спасылаліся на артыкул у Канстытуцыі ЗША, які забараняе ўдзельнічаць у выбарах службовым асобам, якія бралі ўдзел у паўстанні ці мяцяжы.

Вярхоўны суд скасаваў гэтае рашэнне, заявіўшы, што адказнасць за выкананне згаданага артыкула Канстытуцыі ляжыць на Кангрэсе ЗША, а не на штатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі