Трамп прайграў праймерыз у Вашынгтоне

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп прайграў праймерыз рэспубліканцаў у Вашынгтоне. Ён сабраў тут у сваю падтрымку толькі 33,2% галасоў, піша Reuters. Яго апанентку былую пастаянную прадстаўніцу ЗША ў ААН Нікі Хэйлі падтрымалі 62,9% рэспубліканцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Нікі Хэйлі стала першай жанчынай, якая перамагла на праймерыз рэспубліканцаў у гісторыі ЗША, кажуць у штабе Хэйлі.

Reuters адзначае, што 100% жыхароў акругі Калумбія, да якой належыць Вашынгтон, — гараджане. Многія з іх маюць высокі ўзровень адукацыі. Між тым агітацыя Трампа разлічаная на выбаршчыкаў іншага кшталту. Агенцтва таксама нагадвае, што Трамп прайграў тут праймерыз і ў 2016 годзе, калі ўпершыню вылучаўся на пасаду прэзідэнта ЗША.

Перамога ў Вашынгтоне стала першым поспехам Хэйлі ў гэтай гонцы. Дагэтуль заўсёды выйграваў Трамп. Літаральна напярэдадні ён перамог на перадвыбарных мерапрыемствах адразу ў трох штатах ЗША — Місуры, Мічыгане і Айдаха. Поспех Хэйлі ў Вашынгтоне эксперты называюць "сімвалічным" і ацэньваюць яе шанцы стаць кандыдаткай ад Рэспубліканскай партыі як "амаль неверагодныя".

У аўторак, 5 сакавіка, праймерыз партый пройдуць адначасова ў 15 штатах і на адной астраўной тэрыторыі ЗША. Калі Трамп выйграе ўсе гэтыя 15 праймерыз, то ўжо да 20 сакавіка зможа заявіць пра сваю перамогу ў барацьбе за права стаць кандыдатам ад рэспубліканцаў, піша Deutsche Welle.

Трамп проиграл праймериз в Вашингтоне
Эксперты скептически оценивают шансы Хейли стать кандидатом от Республиканской партии / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі