Выбух у Цяндзіні назвалі наймагутнейшым неядзерным выбухам у гісторыі
Загінулі 50 чалавек. Пацярпелі каля 700 асобаў. Renault зявіла пра 1500 знішчаных аўтамабіляў.
Ноччу 12 жніўня ў горадзе Цяньцзінь, на партовым складзе, дзе захоўваліся лёгкаўзгаральныя выбуховыя рэчывы, адбыліся два моцныя выбухі. Магутнасць першага выбуха склала 3 тоны ў трацілавым эквіваленце, другога — 21. Яго ўжо назвалі наймагутнейшым неядзерным выбухам за ўсю гісторыю. Ён быў зафіксаваны сейсмолагамі, а таксама бачны з космасу.
Загінулі 50 чалавек. У шпіталях у цяжкім стане застаюцца каля 60. Усяго пацярпела каля 700 асобаў.
Выбуховай хваляй выбіла вокны ў будынках у радыюсе некалькіх кіламетраў. Тыя, што знаходзіліся бліжэй да склада былі разбураны.
Падчас выбуха згарэлі тысячы аўтамабіляў, якія знаходзіліся недалёка ад склада. Кампанія Renault ужо зявіла пра 1500 знішчаных аўтамабіляў.
Каля 1000 пажарных і 140 пажарных машын працавалі ноччу, спрабуючы патушыць узгарання.
Фота: Imaginechina, Splash News, ChinaFotoPress, Getty Images, Reuters, Action Press, Vida Press, AP, Scanpix, Sipa USA, REX, Xinhua, AFP, Chinatopix