Вывучаць нават сацсеткі: хто праверыць беларускіх спартоўцаў на "нейтральнасць"
Алімпіяда
Беларускі фонд спартовай салідарнасці правярае беларускіх атлетаў на "нейтральнасць".
Паводле патрабаванняў Міжнароднага Алімпійскага Камітэта, у Алімпіядзе-2024 змогуць узяць удзел толькі тыя спартоўцы, якія не падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне і не маюць дачынення да беларускіх сілавых структур. Вось гэта і збіраецца праверыць Беларускі фонд спартовай салідарнасці.
На гэты момант ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе ў Парыжы атрымала блізу 30 беларускіх спартоўцаў. Праверка будзе доўжыцца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. БФСС мае намер вывучыць сацсеткі і лічбавыя сляды, якія пакінулі атлеты.
Дапамагаць беларускаму фонду будуць Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.