"Як нейкія дэграданты": Беларусь пакінула яшчэ адну экалагічную канвенцыю

Выхад з канвенцыі значыць, што Беларусь не будзе вырашаць пытанні аховы дзікай прыроды разам з Еўропай / lcc-vsglobal.com

Выхад з канвенцыі значыць, што Беларусь не будзе вырашаць пытанні аховы дзікай прыроды разам з Еўропай / lcc-vsglobal.com

Беларусь выйшла з Бернскай канвенцыі 1979 года. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта міжнароднае пагадненне мае вялікае значэнне, паколькі дае магчымасць захаваць віды жывёл і раслін, якія пад пагрозай знікнення ў Еўропе. Дзякуючы канвенцыі краіны могуць прымаць адэкватныя і ўзгодненыя меры па ахове дзікай прыроды. Асаблівая ўвага надаецца мігруючым відам, якія не ведаюць звыклых чалавеку межаў дзяржаў.

Выхад з канвенцыі адбываецца на фоне таго, што ў Беларусі ўсё больш актыўна эксплуатуюць прыродныя рэсурсы. І заступіцца за прыроду практычна няма каму.

Экалагічная арганізацыя "Экадом" даведалася ў эколагаў, чаму выхад з канвенцыі — бяда для Беларусі.

 

Мы быццам вяртаемся ў мінулае”

“Как какие-то деграданты”: Беларусь покинула ещё одну экологическую конвенцию
Лепш бы чыноўнікі думалі, як захаваць папуляцыю рысі на Беларусі / pexels.com

У канцы 2022-га Камітэт міністраў Савета Еўропы вырашыў знізіць удзел Беларусі ў міжнародных пагадненнях праз злачынствы рэжыму. У знак пратэсту беларуская дэлегацыя пакінула залу пасяджэнняў, а Беларусь — Бернскую канвенцыю.

— Адна з вельмі важных дамоўленасцяў і пагадненняў канвенцыі — гэта метады і спосабы лоўлі і палявання, якія спрыялі зніжэнню варварскай здабычы жывёл, — дзеліцца спецыялістка ў ахове дзікай прыроды Крысціна Сасноўская. — А зараз мы быццам вяртаемся ў мінулае.

“Как какие-то деграданты”: Беларусь покинула ещё одну экологическую конвенцию
Рака Прыпяць / Еўрарадыё

Гэта наступства грамадска-палітычнай сітуацыі, у якой апынулася Беларусь як мінімум пасля 2020 года, — каментуе экалагіня і экаактывістка Інэса Балоціна. — Канфрантацыя, якая існуе ў Беларусі з краінамі Еўрасаюза, уплывае і на міжнародныя стасункі Беларусі ў галіне аховы прыроды і развязання міжнародных экалагічных праблем. У 2022 годзе Беларусь выйшла з Орхускай канвенцыі і спыніла большасць праграм міжнароднага супрацоўніцтва, што фінансуюцца еўрапейскімі арганізацыямі. Выхад з Бернскай канвенцыі — працяг узятага дзяржавай кірунку ў галіне міжнароднай палітыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі