У Беларусі застрэлілі залацістага шакала

Колькасць шакалаў у Беларусі невядомая / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Колькасць шакалаў у Беларусі невядомая / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі застрэлілі залацістага шакала. Мяркуецца, што ён перабраўся ў нашу краіну з Украіны, піша smartpress.by.

Ляснік застрэліў жывёлу ў нацпарку "Прыпяцкі" ў Гомельскай вобласці. Яго цела будуць вывучаць навукоўцы ў Мінску.

Залацісты шакал раней жыў у асноўным ў Азіі і паўднёвай Еўропе. Упершыню ён з'явіўся ў Беларусі ў 2012-м — у Брэсцкай вобласці. У далейшым яго сустракалі і ў іншых рэгіёнах. Аднак колькасць шакалаў невядомая.

Спецыялісты кажуць, што распаўсюджванню новага віду ў нашых шыротах спрыялі мяккія маласнежныя зімы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі