Яшчэ адна ўспышка адбылася на Сонцы, пратоны дасягнулі калязямной прасторы
Яна можа прывесці да праблемаў са спадарожнікавай сувяззю ў палярных шыротах Зямлі.
Пра гэта кажуць расійскія навукоўцы. Паводле іх слоў, праблема ў тым, што ўспышка была вельмі працяглая — больш за дзве гадзіны. Выкінутыя пратоны здолелі дасягнуць калязямной прасторы. Усё гэта можа прывесці да сур'ёзнага пагаршэння спадарожнікавай сувязі, а таксама да розных з'яваў да іёнасферы, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, на мінулым тыдні за два дні на Сонцы было аж чатыры ўспышкі. Навукоўцы лічаць, што цяперашняя актыўнасць дае падставы гаварыць пра трывожны "пералом" у паводзінах зоркі.
На Сонцы адбыўся гіганцкі выбух (відэа)
Фота — ria.ru