"Ёкерыт" сёлета не будзе байкатаваць гульню ў гасцях у мінскага "Дынама"

"Ёкерыт" сёлета не будзе байкатаваць гульню ў гасцях у мінскага "Дынама"

Фінскі хакейны клуб "Ёкерыт" сёлета не будзе байкатаваць гульню ў гасцях у мінскага "Дынама". Матч прызначаны на 12 снежня.

"У параўнанні з вераснем 2020-га сітуацыя супакоілася. У цэлым, мы спадзяемся, што хутка ў Беларусі ўсё хутка наладзіцца", — кажа генеральны менеджэр клуба Яры Куры.

Па яго словах, сёння "Ёкерыту" нічога не перашкаджае прыехаць у Мінск, але пры нейкіх зменах рашэнне можа памяняцца.

У верасні 2020-га на фоне масавых пратэстаў у Беларусі "Ёкерыт" адмовіўся ляцець у Мінск. Кантынентальная хакейная ліга залічыла фінскаму клубу тэхнічную паразу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі