Фінскі клуб "Ёкерыт" не вылецеў з Хельсінкі на матч КХЛ у Мінску
Фінскі хакейны клуб "Ёкерыт" не вылецеў сёння з Хельсінкі ў Мінск, паведамляе РІА "Новости". У беларускай сталіцы ён мусіў удзельнічаць 3 верасня ў матчы КХЛ з мінскім "Дынама".
Чакалася, што "Ёкерыт" сёння прыляціць на гульню і пасля яе адразу адправіцца назад. Аднак у аэрапорце Хельсінкі каманда так і не з'явілася.
Напярэдадні фінская прэса і спартовая грамадскасць звярталіся да хакеістаў з прапановай адмовіцца ад візіту ў Мінск. На іх думку, матч у Мінску будзе выглядаць падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і рэпрэсіяў супраць мірных пратэстоўцаў. Заўзятары нават узялі прыклад са сваіх мінскіх калег і адмовіліся наведваць хатнія матчы клуба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.