"Юнацтва" не змагло спыніць "Дынама-Маладзечна"
Хакей на "Чыжоўка-Арэне"
"Юнацтва" не змагло спыніць "Дынама-Маладзечна". Мінчукі на "Чыжоўка-Арэне" (прысутнічалі каля 500 заўзятараў) былі блізкія да перамогі, але лідары беларускай хакейнай экстралігі змаглі на апошніх хвілінах асноўнага часу зраўняць лік — 3:3 (0:1, 1:0, 2:2). У авертайме "Дынама-Маладзечна" закінула пераможную шайбу, вызначыўся Сцяпан Звягін.
Дынамаўцы давялі серыю з перамог да 13 матчаў. У іх 26 ачкоў, у "Юнацтва" на 5 менш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.