З 89 спецназаўцаў на крапавы берэт здалі іспыт 22 (фота)
У аўторак спецназаўцы унутраных войскаў Беларусі праходзілі выпрабаванні на права насіць сімвал стойкасці і мужнасці — крапавы берэт.
Яго атрымаў толькі кожны чацвёрты. Асноўная частка іспытаў праходзіла на палігоне "Валоўшчына" пад Мінскам, а фінальныя спарынгі — у частцы 3214 ва Уруччы.