З Беларусі перанеслі ў іншую краіну яшчэ адзін чэмпіянат свету

З Беларусі перанеслі ў іншую краіну яшчэ адзін чэмпіянат свету

З Беларусі перанеслі ў іншую краіну яшчэ адзін чэмпіянат свету. На гэты раз адмовілася ад правядзення спаборніцтваў у нашай краіне Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынга. Чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу быў запланаваны на верасень-кастрычнік у Мінску. Аднак пройдзе ў Швецыі.

Міжнародная федэрацыя спасылаецца на "бягучую палітычную сітуацыю" ў нашай краіне і называе перанос "цяжкім рашэннем". Аднак падкрэслівае, што адказвае "за здароўе і бяспеку спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб", а ў Беларусі з бяспекай могуць узнікнуць праблемы. Таму і было прынятае "адзіна лагічнае рашэнне".

Красічны паўэрліфтынг — гэта від сілавога трохбор'я, у які ўваходзяць тры практыкаванні са штангай.

Раней наша краіна ўжо пазбавілася чэмпіянату свету па хакеі, па сучасным пяцібор'і, засталася без каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе, першынства Еўропы па велатрэку. З Беларусі перанеслі этап Кубка свету па біятлоне. Вымушаная пераносіць/адмяняць таварыскія і афіцыйныя матчы Беларуская федэрацыя футбола. Хакейнае "Юнацтва" засталося без Лігі чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі