Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і перанеслі з Мінска ў Каір
Замест Мінска чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і пройдзе ў Каіры. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM).
Турнір адбудзецца з 7 па 13 чэрвеня. Сучаснае пяцібор'е ўключае спаборніцтвы ў пяці відах спорту — канкур, фехтаванне на шпагах, стральба з пісталета, плаванне і крос.
Як паведамлялася тыдзень таму, выканкам UIPM аднагалосна вырашыў перанесці чэмпіянат з Мінску. Прычынай была названая нестабільная сітуацыя ў краіне. Акрамя таго, арганізатары прынялі пад увагу санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Раней з той жа прычыны з Беларусі быў перанесены чэмпіянату свету па хакеі. Праўда, з яго месцам правядзення арганізатары пакуль не вызначыліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.