З "Дынама-Мінск" могуць сысці Крайчак, Хаўген, Тэйлар, Мацярухін і Шварны
Пра гэта стала вядома на сустрэчы кіраўніцтва клуба з заўзятарамі "зуброў".
8 сакавіка на "Мінск-Арэне" адбылася сустрэча заўзятараў "Дынама-Мінск" з кіраўніцтвам хакейнага клуба.
Генеральны менеджар "Дынама" Уладзімір Беражкоў намякнуў, што клуб развітаецца з брамнікамі Ларсам Хаўгенам і Дэні Тэйларам, паведамляе sport.tut.by. Па словах Беражкова, ён хацеў бы набыць новага моцнага брамніка.
Пад вялікім пытаннем таксама Крайчак, Мацярухін, Шварны.
Разам з тым Беражкоў узяў на сябе адказнасць за вылет клуба з Кубка Гагарына. "Я галоўны вінаваты ў правале ў плэй-оф", — перадае by.tribuna.com словы менеджара.
Нагадаем, у 1/8 фіналу Кубка Гагарына хакеісты мінскага "Дынама" саступілі ў серыі фінскаму "Ёкерыту" з лікам 1-4.
Фота — @RealAleshkovich