З Пінска ў Брэст спецтранспартам вязуць 7-метровую паходню
Пінскія судабудаўнікі вырабілі для Брэсцкай плошчы Алімпійскай славы 6-тонную стэлу ў выглядзе паходні з алімпійскім агнём. Яе замовіла прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту ў Брэсцкай вобласці. Вышыня стэлы перавышае 7 метраў. У аўторак яе спецтранспартам адправілі
ў Брэст, і ўжо 21 лістапада яна зойме сваё месца на плошчы Алімпійскай
славы. Сама плошча будзе ўрачыста адчынена 23 лістапада.
На стэлу нанясуць імёны лепшых спартоўцаў Брэстчыны, якія ў розныя гады сталі прызёрамі Алімпійскіх гульняў.
БЕЛТА
На стэлу нанясуць імёны лепшых спартоўцаў Брэстчыны, якія ў розныя гады сталі прызёрамі Алімпійскіх гульняў.
БЕЛТА