З-за “крамольнага” фота ў Мінску з кіёскаў знік свежы нумар “БелГазеты”

З-за “крамольнага” фота ў Мінску з кіёскаў знік свежы нумар “БелГазеты”

З-за “крамольнага” фота ў Мінску з кіёскаў “Белсаюздруку” знік свежы нумар “БелГазеты”. Пра гэта ў Facebook напісаў аўтар тыднёвіка Дзмітрый Растаеў. “Наша ніва” змясціла на сваім сайце зарэтушаваную версію першай старонкі згаданага нумару. На ім мужчына-асемянятар трымае ў руцэ палавы орган быка. Здымкам быў праілюстраваны артыкул, прысвечаны выказванню кіраўніка Рассельгаснагляда Сяргея Данкверта пра выяўленыя ў беларускім малацэ антыбіётыкі для лячэння венерычных захворванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі