За Карач заступіўся ўкраінец, якога падазраюць у апраўданні расійскай агрэсіі

Юрый Шаляжэнка / Facebook

Юрый Шаляжэнка / Facebook

"Український Рух Пацифістів" занепакоены навінамі аб адмове Літоўскай Рэспублікі ў палітычным прытулку пацыфістцы Вользе Карач, арганізатару беларускага мірнага праваабарончага руху; мы просім перагледзець гэтае недальнабачнае рашэнне.

Мы цэнім намаганні спадарыні Карач, накіраваныя на дапамогу добрасумленным адмоўнікам ад вайсковай службы і прасоўванне кампаніі "Адмоваў вайны", — такі ліст прыйшоў на рэдакцыйную пошту Еўрарадыё. Ён падпісана кіраўніком УРП Юрыем Шаляжэнкам.

За Карач вступился "пацифист", подозреваемый в оправдании российской агрессии

"Український Рух Пацифістів" і "Наш дом" Вольгі Карач звязаныя праз International Peace Bureau. Нядаўна IPB намінавала абедзве арганізацыі, а разам з імі і Расійскі рух адмоўнікаў ад вайсковай службы, на Нобелеўскую прэмію міру.

Шаляжэнка і яго прыхільнікі вядомыя тым, што патрабуюць законнага права на адмову ад ваеннай службы, спынення вайны ва Украіне і ўвогуле ўсіх войнаў у свеце. Яны прапануюць спыніць расійскую агрэсію ва Украіне за кошт спынення агню і перамоваў. Пры гэтым яны ні слова не гавораць пра тое, што Расія павінна вывесці з Украіны свае войскі і вярнуць захопленыя землі.

3 жніўня 2023 года СБУ прад'явіла Шаляжэнку падазрэнне ў апраўданні расійскай агрэсіі. Актывіст быў адпраўлены пад хатні арышт на 60 сутак. Расійская прапаганда прадстаўляе яго як ахвяру рэжыму Зяленскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі