Вольга Карач заявіла, што ўлады Літвы адмовілі ёй у палітычным прытулку
Вольга Карач / Еўрарадыё
Грамадская актывістка Вольга Карач заявіла, што ўлады Літвы адмовілі ёй у палітычным прытулку. Па словах Карач, якія перадае расійскае выданне "Медуза", яе абвясцілі "пагрозай нацыянальнай бяспецы".
У абгрунтаванне гэтага, як заяўляе Карач, прастаўнікі Літвы спаслаліся на тое, што яна брала інтэрв'ю ў заснавальніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канферэнцыях у Расіі, у тым ліку арганізаваных Еўракамісіяй.
Карач пакуль што застаецца ў Літве, але невядома, як доўга яна зможа гэта рабіць.
Вольга Карач — кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў "Наш дом", які ў Беларусі абвешчаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
На мінулым тыдні стала вядома, што арганізацыю Карач "Наш дом" вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру 2024 года разам з украінскімі і расійскімі партнёрамі.
Еўрарадыё распавядала, што "Наш Дом" супрацоўнічае з арганізацыямі, якія заклікаюць адмовіцца ад паставак зброі Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.