Занкавец спадзяецца на прыезд Сяргея Касціцына

Хакейная зборная Беларусі дазаяўляе цэнтраль нага форварда Сяргея Дразда, паведамляе БЕЛТА. 14 траўня нашыя хакеісты правядуць першы матч кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату свету з камандай Фінляндыі.
Як заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Эдуард Занкавец, яшчэ адно месца ў заяўцы пакінутае вакантным у надзеі на прыезд Сяргея Касціцына. Хакеіст ужо не аднойчы прасіў кіраўніцтва "Манрэаля", які не выкарыстоўвае нападніка ў плэй-оф Кубка Стэнлі, адпусціць у Нямеччыну на чэмпіянат свету. Цяпер гэтае пытанне прапрацоўвае яго агент, а генеральны мэнэджар зборнай Беларусі Святаслаў Кісялёў стала трымае сувязь з Сяргеем, адзначыў Занкавец.

Паядынак з Фінляндыяй пачнецца ў 21.15 па беларускім часе. На папярэднім этапе фіны саступілі камандзе Даніі (1:4), а затым абыгралі Нямеччыну - 1:0 і ЗША - 3:2 і занялі 1-е месца ў сваёй групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі