Заробак магілёўскім будаўнікам не плацілі з-за сусветнага крызісу
Рабочыя Магілёўскага будаўнічага ўпраўлення №129 патрабуюць ад кіраўніцтва выплаты грошай за мінулы месяц і выканання прэзідэнцкага ўказа, які абавязвае павысіць заробак будаўнікам у 1,5 разы. Заробак рабочым не выплацілі яшчэ за мінулы месяц, хаця павінны былі ўжо пералічыць, паведаміў Еўрарадыё Юрый Новікаў, намеснік старшыні свабоднага прафсаюза:
“Ім не выплацілі яшчэ заробак за мінулы месяц. Паводле калектыўнай дамовы, заробак павінен выплачвацца 2 разы на месяц. І апошні тэрмін - 25 чысло”.
Учора адбыўся стыхійны страйк, а сёння прынялі рашэнне падчас абеда правесці сход з патрабаваннем выплаты заробку. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі, галоўны інжынер, намеснік гендырэктара, ён жа і старшыня дзяржаўнага прафсаюза. На сходзе было каля 70 будаўнікоў, але многіх рабочых не пусцілі прыняць удзел у сходзе, распавёў Еўрарадыё Юрый Новікаў:
“Не ўсіх кіраўнікі выпусцілі сысці ўніз з будаўнічага аб’екту, каб прыняць удзел у сходзе”.
На сход таксама запрашалі прадстаўнікоў дзяржаўнай прэсы, але, на жаль, не прыйшлі, гаворыць Мікалай Расюк, рабочы гэтага ўпраўлення.
На сходзе ўсё рабочыя выказаліся і аформілі пратакол сходу працоўнага калектыва з патрабаваннямі выплаты і павышэння заробку, згодна з указам прэзідэнта. Патрабаванні накіруюць кіраўніцтву ААТ “Будтрэст Хімвалакно”. Заробак да канца дня кіраўніцтва паабяцала выплаціць, але пра яго павышэнне гаворкі няма, кажа Мікалай Расюк:
“Пра павышэнне заробку пакуль няма размовы. Указ прэзідэнта на іх не дзейнічае, спасылаюцца на сусветны фінансавы крызіс”.
Еўрарадыё запыталася ў начальніка ўпраўлення Аляксандра Латушкіна, у чым прычына хвалявання працаўнікоў. Вось як ён пракаментаваў сітуацыю:
“А таму што там ёсць такі апазіцыянер Расюк, з грамады гэтай, які бударажыць народ!”.
Аляксандр Латушкін сказаў, што заробак ужо сёння будзе выдадзены, павінны былі выдаць 20-га, але не змаглі. Затрымку ён патлумачыў тым, што ў банк не прыйшлі грошы, якія ўзялі ў крэдыт:
“З тым, што крэдыт аформілі, а грошай у банку няма”.
Заробак працоўнага складае 700 – 800 тысяч, але калі працаваць на выходных. Умовы ж працы цяжкія. Таму калі сёння заробак не дадуць, то заўтра пратэст працягнецца, а рабочыя будуць падаваць пазоў у суд і камітэт па інспекцыі працы, з патрабаваннем выплаты заробку.
“Настрой баявы у людзей. Ніхто не будзе чакаць. Людзі адпрацавалі і законна патрабуюць свайго заробку”, - сказаў Еўрарадыё Юрый Новікаў.