Затрымалі Змітра Дашкевіча і яшчэ некалькіх абаронцаў Курапатаў

Затрымалі Змітра Дашкевіча і яшчэ некалькіх абаронцаў Курапатаў

Затрымалі Змітра Дашкевіча і яшчэ некалькіх абаронцаў Курапатаў. Раніцай 29 чэрвеня яны збіраліся ўсталяваць новыя крыжы каля рэстарана "Поедем поедим". Блогер Эдуард Пальчыс піша, што затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Ягор Лаўрухін і Валерый Мінец. Яны везлі на грузавіку крыжы. "Затрымлівалі сур'ёзныя 'хлопцы", — інфармуе Пальчыс.

Таксама з'явілася інфармацыя, што раніцай у прыватны дом абаронцы Курапатаў Вольгі Мікалайчык спрабуюць патрапіць міліцыянеры.

Як вядома, у пятніцу прэзідэнты Германіі і Аўстрыі паўдзельнічаюць у мітынгу-рэквіеме на тэрыторыі былога канцлагера "Трасцянец" пад Мінскам. Будзем там і Аляксандр Лукашэнка. Пасля нямецкі і аўстрыйскі прэзідэнты збіраюцца заехаць у Курапаты. Магчыма, з гэтым і звязаныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў, якія патрабуюць закрыцця рэстарана каля народнага мемарыялу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі