Затрыманне гендырэктара "Уралкалія" ў Мінску

 

Гендырэктар “Уралкалія” і старшыня назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы беларускімі спецслужбамі 26 жніўня 2013 года ў аэрапорце Мінска.

 

У Беларусь ён прыехаў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Яны збіраліся разглядзець пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі. Сустрэча адбылася, а пасля яе Баўмгертнер выехаў у аэрапорт. Падчас афармлення на рэйс да Масквы яго затрымалі па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў. Адразу ён быў дастаўлены ў турму КДБ у Мінску.

 

29 жніўня Баўмгертнеру было выстаўлена абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 мільёнаў долараў.

 

Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Яны "перанакіроўвалі зафрахтаваныя пад беларускі калій судны на загрузку прадукцыяй "Уралкалія", разрываючы выгадныя дзейныя кантракты, абяцаючы партнёру заключыць іх з "Уралкаліем" па больш нізкіх коштах".

 

Таксама, сцвярджаюць беларускія правахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК ва "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу камп’ютараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".

 

Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.

Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Сёння з'явілася неафіцыйная інфармацыя, быццам беларускія ўлады гатовыя выпусціць гендырэктара "Уралкалія" пад заклад у 100 мільёнаў долараў.

Пытанне пра вызваленне гендырэктара "Уралкалія" і вяртанне яго ў Расію можа неўзабаве вырашыцца.

Дырэктар па маркетынгу і адміністрацыйных пытаннях порта ў Клайпедзе кажа, што за апошні месяц адгрузка беларускіх угнаенняў знізілася ўдвая.

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю хімічнага холдынгу Аляксандр Бабінскі.

Лукашэнка даручыў праінфармаваць Лонданскую і Маскоўскую біржы "пра рэальную фінансавую сітуацыю" на расійскім прадпрыемстве.

Там ён можа спатрэбіцца для правядзення следчых дзеянняў пасля таго, як расійская Генпракуратура атрымае дакументы па яго справе.

Уплывовае выданне прапануе чатыры версіі, што тлумачаць пасіўнасць прэзідэнта Расіі ў "калійнай вайне".

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што Мінск гатовы супрацоўнічаць з расійскай кампаніяй пры любым уласніку.