"Financial Times": Пуцін проста не хоча заганяць Лукашэнку ў кут

"Financial Times" прааналізавалі канфлікт паміж "Беларуськаліем" і "Уралкаліем". Журналісты інтэрнэт-выдання паспрабавалі патлумачыць, чаму Уладзімір Пуцін з такой неахвотай умешваецца ў "калійную вайну".

Першую версію выказвае асоба, блізкая да Керымава. Згодна з ёю, Пуцін маўчыць, бо проста спрабуе даць беларускаму прэзідэнту выйсце з непрыгожай сітуацыі. "Пуцін думае: "Давайце не будзем ставіць яго ў кут".

Са спасылкай на іншыя крыніцы FT піша пра тое, што зараз Пуцін карае Керымава за страту кантроля над картэлем "Беларуськалія" і "Уралкалія". "Лукашэнка не прымае рашэнні, — кажа субяседнік выдання. — Ён пад уплывам, пад кантролем, пад кіраваннем. У Расіі нехта ва ўрадзе хоча "Уралкалій" назад".

Трэцяя версія, якой "Financial Times" тлумачыць пасіўнасць Крамля ў "калійнай вайне", звязаная з Украінай. Маўляў, Расія імкнецца ўцягнуць Украіну ў Мытны саюз, у той час як Кіеў абмяркоўвае больш цесныя сувязі з ЕС. "Вы не можаце душыць Беларусь з аднаго боку, і ў той жа час казаць украінцам: "Гэта нармальна, не трэба хвалявацца, мы надзейны гандлёвы партнёр", — цытуе FT былога крамлёўскага чыноўніка, імя якога таксама не называецца.

І, нарэшце, чацвертая версія заключаецца ў тым, што сапраўдная мэта Расіі — кантроль над "Беларуськаліем". Але тут жа журналісты са спасылкай на безназоўнага мэнэджара "Уралкалія" пішуць, што шанцы на гэта вельмі малыя: "Лукашэнка ніколі не прадасць. Для яго "Беларуськалій" значыць больш, чым "Газпрам" значыць для Расіі. Гэта яго ўлюбёная цацка".

Фота: "РИА Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі