Беларусь пагадзілася прызнаць любога ўласніка "Уралкалія"
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што Мінск гатовы супрацоўнічаць з расійскай кампаніяй пры любым уласніку.
"Мы гатовыя ў любым варыянце ўласнасці супрацоўнічаць з "Уралкаліем". Мы маем пазітыўны досвед супрацоўніцтва, яно заўсёды прыносіць добры вынік", — перадае РБК словы беларускага чыноўніка.
Акрамя таго, Сямашка адзначыў, што Беларусь не збіраецца змяншаць кошты на калій. Па яго словах, усялякае зніжэнне — гэта страты.
Нагадаем, што гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Галоўны акцыянер кампаніі Сулейман Керымаў, паводле чутак, прадае сваю долю банкіру Уладзіміру Когану.