У суботу ў Беларусі месцамі будзе да +30 градусаў
У ліпені ў Беларусі
У суботу, 6 ліпеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (на захадзе — да +15, у Мінску — ад +11 да +13), у дзённыя гадзіны — 23-28 цяпла (на Брэстчыне — да +30, у сталіцы — ад +24 да +26).
У нядзелю, 7 ліпеня, дажджы і навальніцы магчымыя на захадзе і паўночным захадзе краіны. Удзень будзе да +32.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.