Беларускае пасольства ў РФ: словы Сямашкі вырваныя з кантэксту
Прэс-сакратар беларускага пасольства ў Расіі Алег Мазура ў каментары nn.by заявіў, што словы Уладзіміра Сямашкі пра агульны парламент, ўрад РБ і РФ вырваныя з кантэксту. У пятніцу амбасадар Беларусі ў Расіі прысутнічаў на ХIV міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" ў Маскве. Там ён і пракаментаваў працэс узгаднення "дарожных карт" па далейшай інтэграцыі Беларуссю і Расіяй. Сямашка згадаў пра задачу "стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расія і Беларусь аддаюць наверх пэўныя кіраўнічыя функцыі з абавязковым выкананнем".
Аднак Мазура перакананы, што Уладзімір Сямашка гаварыў пра іншае. "Калі ўважліва паслухаць запіс, то можна пачуць, што пасол робіць адсылку да саюзнага дагавора, дзе ўсё тое, што ён сказаў, непасрэдна вызначана, — кажа прэс-сакратар. — Таму каментары тут залішнія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.