Давыдзька: 5 снежня Лукашэнка зробіць гістарычную заяву

Давыдзька: 5 снежня Лукашэнка зробіць гістарычную заяву

5 снежня на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага і сёмага скліканняў Аляксандр Лукашэнка зробіць гістарычную заяву. Пра гэта на тэлеканале СТВ заявіў старшыня праўрадавай арганізацыі "Белая Русь" Генадзь Давыдзька. Сам ён стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

"5 чысла кіраўнік дзяржавы збірае абодва скліканні. І, я думаю, ён будзе рабіць гістарычную, праграмную заяву, і тады нам будзе зразумелая яшчэ больш ступень адказнасці і тая задача, якую нам трэба будзе выконваць", — заявіў Давыдзька.

Сустрэчу са "старымі" і "новымі" дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Лукашэнка праводзіць толькі другі раз. 

Дарэчы, 7-8 снежня павінна адбыцца сустрэча Алякандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Раней анансавалася, што на ёй кіраўнікі дзяржаў падпішуць дакументы пра далейшую інтэграцыю. Змест гэтых дакументаў дагэтуль нідзе не раскрываецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі