Новым амбасадарам Беларусі ў Расіі стане Дзмітрый Круты
Дзмітрый Круты / TUT.BY
Новым амбасадарам Беларусі ў Расіі зробіцца Дзмітрый Круты, паведамляе БЕЛТА. Яго кандыдатуру ўзгаднілі падчас тэлефоннай размовы кіраўнікі РБ і РФ Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Агрэман беларускі бок ужо атрымаў, удакладняе агенцтва.
Крутому 41 год. Апошнія два гады ён працаваў у Адміністрацыі Лукашэнкі на пасадзе намесніка кіраўніка. Да гэтага быў ва ўрадзе. У 2018-19 гадах ачольваў Міністэрства эканомікі. На момант прызначэння яму было 37 гадоў, і тады Круты зрабіўся самым маладым міністрам. Затым ён працаваў першым віцэ-прэм'ерам. Менавіта Круты ачольваў беларускую рабочую групу па інтэграцыі з Расіяй, якая некалькі гадоў таму складана ўзгадняла "дарожныя карты".
Круты зменіць на пасадзе беларускага амбасадара ў Расіі Уладзіміра Сямашку. Сямашку ў лістападзе спаўняецца 73 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.