У беларускім пасольстве ў Маскве чатыры чалавекі перахварэлі COVID-19
У беларускім пасольстве ў Маскве чатыры чалавекі перахварэлі COVID-19. Толькі адзін з іх быў шпіталізаваны, астатнія лячыліся дома, распавёў пасол РБ у Расіі Уладзімір Сямашка. Як паведамляе БЕЛТА, выпадкі заражэння былі своечасова выяўленыя і гэтых людзей ізалявалі. Захворванне ў іх працякала лёгка.
Сямашка падкрэсліў, што згаданыя супрацоўнікі пасольства на сённяшні дзень ужо працуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.