У Беларусі яшчэ 6 ахвяр каранавіруса
У Беларусі яшчэ 6 ахвяр каранавіруса (напярэдадні было +5). Іх агульная колькасць складае 398, паведамляе ў сераду ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Колькасць новых выпадкаў заражэння за суткі склала 306. Агулам ужо зарэгістраваны 62424 выпадкі COVID-19.
Паправіліся і выпісаны з бальніц 47553 пацыенты (+1499).
Сцвярджаецца, што праведзена 1 мільён 13 тысяч 56 тэстаў на каранавірус (за суткі дадалося больш за 12 тысяч).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.