Сямашка распавёў падрабязнасці перамоў Лукашэнкі і Пуціна

Сямашка распавёў падрабязнасці перамоў Лукашэнкі і Пуціна

Беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка акрэсліў сітуацыю з асноўнымі праблемнымі пытаннямі на нядаўніх перамовах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Першае з іх — пра кампенсацыю Беларусі страт з-за падатковага манёўра ў нафтавай сферы РФ. Па словах Сямашкі, без уніфікацыі падатковага заканадаўства гэтае пытанне вырашыць немагчыма, а яна будзе вырашана толькі да 2022 года. І каб гэтыя два гады Беларусь атрымала хоць нейкую кампенсацыю, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра “пэўныя развязкі”. У прыватнасці, гаворка ідзе пра цэнаўтварэнне на нафту. Уладзімір Сямашка лічыць, што такія меры могуць дапамагчы айчынным НПЗ без праблем перажыць 2020 год, інфармуе БЕЛТА.

На перамовах ішла гаворка і пра кампенсацыю Беларусі за патрапленне ў нафтаправод “Дружба” забруджанай расійскай нафты. Мінск спадзяецца на 70 мільёнаў долараў. Што да цаны на расійскі газ, то яна мусіць быць узгоднена ў бліжэйшыя два тыдні, кажа пасол. Ён распавёў, што па гэтым пытанні Пуцін даў указанні кіраўніку “Газпраму” Аляксею Мілеру, прэм’еру Дзмітрыю Мядзведзеву і віцэ-прэм’еру Дзмітрыю Козаку. Беларусь блізкая і да таго, каб дамагчыся зняцця бар’ераў на пастаўкі харчавання ў Расію.

Калі “інтэграцыйныя дарожныя карты” ўдасца ўзгадніць, яны пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года. І беларускі бок спадзяецца на істотнае зніжэнне цаны на газ да гэтай даты, кажа Сямашка.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі