Затрыманы следчы, які кіраваў следчай групай па "справе TUT.by"
Дзмітрый Даліннік / vk.com
У Мінску затрыманы начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарата Следчага камітэта Дзмітрый Даліннік, паведамляе "Зеркало" са спасылкай на свае крыніцы. Ён кіраваў следчай групай па "справе TUT.by".
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманне адбылося гэта яшчэ ў канцы восені мінулага года. Прычына — хабар (называюцца сумы ў памеры ад $20 тысяч да 500 тысяч долараў). Затрыманыя былі і некалькі супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля. Верагодна, яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
Затрыманне групы сілавікоў, а сярод іх і Далінніка, пацвярджаюць у BYPOL.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.