Журналіст Алесь Любянчук затрыманы па крымінальнай справе

Журналіст Алесь Любянчук затрыманы па крымінальнай справе

Журналіст Алесь Любянчук затрыманы па крымінальнай справе. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага утрымання ў Мінску. У чым яго падазраюць, пакуль невядома.

Інфармацыя пра затрыманне Любенчука з'явілася ў чацвер. Па звестках праваабаронцаў, адбылося гэта ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Алеся Любенчука затрымлівалі і раней. Напрыклад, у верасні 2020-га, калі ў Беларусі праходзілі масавыя пратэсты.

На сённяшні дзень за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 27 прадстаўнікоў медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі